«Ззянне» Стывена Кінга выйшла па-беларуску

Старт продажаў у пятніцу.

23.05.2024 / 16:06

Фота з фэйсбуку Андрэя Янушкевіча

«Першая беларуская кніга Стывена Кінга — ужо рэальнасць! Старт продажаў — заўтра, 24 траўня, а 12-й гадзіне на Міжнароднай кніжнай выставе ў Варшаве ў Палацы культуры і навукі (plac Defilad 1). Не прапусціце гэтую падзею. Прадстаўляць, прадаваць і падпісываць кнігу будзе перакладчыца Наста Карнацкая», — напісаў у сацсетках выдавец Андрэй Янушкевіч.

Ён падзякаваў прафесійнай камандзе за годную працу, дадаўшы, што кніга мае 600 старонак.

На сайце «Кнігаўкі» кошт кнігі 74,50 злотых (17,5 еўра) без уліку дастаўкі.

«Ззянне» — адзін з самых вядомых раманаў Стывена Кінга. напісаны ім у 1977 годзе. У 1980 годзе Стэнлі Кубрык зняў аднайменны фільм з Джэкам Нікалсанам у галоўнай ролі. Што праўда, Кінгу экранізацыя не надта спадабалася.

Nashaniva.com