Завочна будуць судзіць заснавальніка «Новага зроку» Алега Каўрыгіна

Следчы камітэт распачаў спецыяльную вытворчасць у дачыненні да заснавальніка медыцынскага цэнтра «Новы зрок» Алега Каўрыгіна. Сярод артыкулаў ёсць і выразна палітычныя.

23.05.2024 / 16:40

Алег Каўрыгін

Каўрыгіну ставяць у віну распальванне нянавісці (арт. 130), ухіленне ад выплаты падаткаў і збораў (арт. 243), ухіленне ад выканання абавязкаў падатковага агента ў пералічэнні падаткаў і збораў (арт. 243-1), ухіленне ад выплаты страхавых унёскаў (арт. 243-3), незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў (арт. 295), заклікі да санкцый (арт. 361), садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці (арт. 361-4), дыскрэдытацыю Беларусі (арт. 369-1) і службовы падлог (арт. 427).

Алег Каўрыгін — заснавальнік медыцынскага цэнтра «Новы зрок», якога год таму пазбавілі медыцынскай ліцэнзіі.

Каўрыгін знаходзіцца за межамі Беларусі. Ён назваў абвінавачванні супраць яго спробай дзяржаўнага рэкету і помстай за грамадзянскую пазіцыю медыкаў «Новага зроку» ў 2020-м.

«Мне 55 гадоў. Я прайшоў 90-я, але ніколі не плаціў бандытам. А для мяне што бандыт, які прыходзіць са зброяй у руках патрабаваць нечага, што чыноўнік з пасведчаннем — бандыт. У іх там унутры ёсць паняцце, што я недамоваздольны. Я не плачу. Галоўная мэта, каб ім далі хабар. Нейкую частку ў бюджэт, але галоўнае ім», — сказаў Каўрыгін у інтэрв'ю.

«Я ніколі не плаціў бандытам». Вялікае інтэрв'ю з кіраўніком рэквізаванай сеткі клінік «Новы зрок»

Уладальнік клінік «Новы зрок»: Я ехаў на суд у Беларусь, але мяне затрымаў Інтэрпол

«Я не ягня і іх не баюся» — уладальнік клінік «Новы зрок» Алег Каўрыгін даў вялікае інтэрв'ю

Nashaniva.com