Адкрываеце кран з гарачай вадой, калі яна адключаная? Вось чаму не варта так рабіць

Гэта можа ўляцець у капеечку.

23.05.2024 / 20:37

Адкрываць кран з гарачай вадой у перыяд яе адключэння не варта — гэта можа прывесці да лішніх выдаткаў.

Як расказалі ў сталічным ЖКГ, на час прафілактычных адключэнняў у жылы дом не паступае сеткавая вада, якая падагравае халодную да неабходнай тэмпературы. Пры гэтым усталяваны на стаяку лічыльнік гэтага «не ведае» і фіксуе халодную ваду, якая праходзіць па трубе, як гарачую.

Жыхары могуць машынальна адкрываць кран з гарачай вадой і карыстацца няіснай паслугай, за якую давядзецца заплаціць.

У канцы месяца спажывец здымае паказанні лічыльнікаў і ўводзіць даныя ў ЕРІП пры аплаце камуналкі. І на ўсю ваду, якую зафіксаваў лічыльнік гарачай вады, размяркоўваецца спажытая за месяц колькасць цеплавой энергіі, зафіксаваная прыборам уліку цяпла або разлічаная паводле нарматываў на падагрэў.

Таму спецыялісты ЖКГ заклікаюць закрываць стаяк з гарачай вадой у перыяды адключэння — каб не плаціць за паветра.

«Цэны на ваду выраслі амаль у два разы». Беларускі расказалі, на чым ім цяпер даводзіцца ашчаджаць

Перыяд летняга адключэння гарачай вады ў Мінску скароцяць да 10 дзён

Ужо з наступнай серады ў Мінску пачнуць адключаць гарачую ваду. Хто першы трапіў у трывожны спіс?

Nashaniva.com