У Гродне адкрылі бюст галоўнаму ліквідатару царкоўнай уніі

У Гродне 23 мая ўрачыста адкрылі і асвяцілі бюст мітрапаліту Іосіфу (Сямашку), які адыграў адну з найважнейшых роляў у ліквідацыі на тэрыторыі Беларусі Брэсцкай царкоўнай уніі і прымусовым пераводзе продкаў сучасных беларусаў з грэка-каталіцкай у праваслаўную веру, піша Sputnik.

23.05.2024 / 19:39

Фота: Sputnik

Бюст на мармуровым пастаменце паставілі на пляцоўцы каля ўваходу ў храм Гродзенскага Раства-Багародзічнага жаночага манастыра.

На таблічцы пазначаныя гады жыцця Іосіфа Сямашкі, а таксама выбітыя фразы «Отторгнуты насилием (1596)» і «Воссоединены с любовью (1839)». Адразу пасля ліквідацыі уніі гэтыя самыя фразы з прапагандысцкімі, але не адпаведнымі гістарычнай рэчаіснасці сцвярджэннямі выбіваліся на прынагодных медалях. 

Выхадзец з Украіны (цяперашняя Вінніцкая вобласць) мітрапаліт Іосіф Сямашка быў галоўным арганізатарам Полацкага сабора 1839 года, які прыняў рашэнне аб «уз'яднанні» ўніятаў з расійскім праваслаўем. Адкрыты ў Гродне бюст Іосіфу Сямашку — першы помнік гэтаму гістарычнаму персанажу на тэрыторыі Беларусі.

Выступаючы на адкрыцці бюста, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін адзначыў, што Сямашка «арганізаваў найважнейшую на беларускіх землях гістарычную падзею». Працэс пераводу ўніятаў у праваслаўе, маўляў, «праходзіў удумліва і на добраахвотнай аснове», а вынікам ягоным стаў «прыход міжканфесійнага міру на беларускіх землях».

Сілавікі з трох усходніх абласцей ужо памаліліся перад капсулай з зямлёй. Іншыя на чарзе

Мітрапаліт Веніямін заявіў, што прыкрываючыся лозунгамі дэмакратыі, Захад заахвочвае «нацысцкі рэжым»

Кіраўнік БПЦ Веніямін адшукаў падабенства паміж Новым Запаветам і Канстытуцыяй

Мітрапаліт Веніямін панаракаў, што дзеці знаходзяць прыклады для пераймання ў тыктоку

Nashaniva.com