Над Чарнобыльскай зонай зладзілі паветраны бой арланы-белахвосты і белы бусел ФОТЫ

У сацыяльных сетках з'явіліся фота, на якіх выяўлены паветраны бой вялікіх птушак, які адбыўся ў небе над Чарнобыльскай зонай. 

23.05.2024 / 20:52

Белы бусел ляцеў праз Чарнобыльскую зону, а арлан-белахвост, які сядзеў на дрэве, пабачыў птушку з вялікай адлегласці і адразу пачаў за ёй пагоню. Пры гэтым дзеля такой здабычы арлан праігнараваў некалькі вялікіх белых чапляў, якія былі значна бліжэй да яго.

Хутка дагнаўшы бусла, арлан пачаў яго атакаваць. Бусел вёртка ад яго выкручваўся, але штораз страчваў вышыню. Пасля ж ягонае становішча стала яшчэ больш складаным, бо да першага арлана далучыўся другі.

«Я згубіў усіх птушак, калі яны былі ўжо нізка над зямлёй, таму не бачыў фінала. Але ён відавочны — у белага бусла няма ніводнага шанса ўратавацца ад арлана, калі толькі не кінуцца пад ногі людзям», — піша відавочца гэтай паветранай бітвы.

Здымкі рабіліся відавочцам з даволі вялікай адлегласці, каля 2 кіламетраў.

Сёлета ў Беларусі, здаецца, стварылі сям'ю чорны бусел і белая бусліха

Дзе можна пашпіёніць за птушынымі гнёздамі ў інтэрнэце?

Унікальнага белага шпака заўважылі ў Мінску

Палескі чорны бусел знайшоўся ў Партугаліі. Гэта незвычайна

Nashaniva.com