Пакарміце птушак!

Лютыя маразы страшаць ня толькі людзей, але і птушак. Асабліва церпяць гэтай зімой лебядзі і качкі - з-за нізкай тэмпературы зацягваюцца палонкі на азёрах і водасховішчах. Здабываць ежу становіцца ўсё цяжэй і цяжэй.

26.01.2010 / 19:50

Ахоўнікі птушак заклікаюць не пакідаць птахаў сам-насам з голадам і холадам. Водаплаваючым можна прыносіць батоны ці вараную кашу.

Калоніі лебядзей і качак ёсць на водаканале па вул.Маякоўскага, на "Крыніцы" ў Ждановічах, Камсамольскім возеры і на Свіслачы.