Прэзідэнт Чэхіі атрымаў траўму, катаючыся на матацыкле

Пра тое, што чэшскі прэзідэнт Пётр Павел атрымаў траўму, катаючыся на матацыкле, паведамілі ў ягонай прэс-службе.

23.05.2024 / 23:07

Траўму ў канцылярыі прэзідэнта Чэхіі назвалі несур'ёзнай, аднак 62-гадовы прэзідэнт мусіць усё ж нейкі час прабыць пад наглядам у бальніцы.

Пэтр Павел — аматар язды на матацыкле, і ён не пакінуў гэтага свайго хобі і пасля выбрання прэзідэнтам.

Чэшская паліцыя не расследуе гэтую аварыю, паколькі яна адбылася не на дарозе, а на закрытай тэрыторыі.

Раней, у красавіку, Пэтр Павел атрымаў раненне ў твар падчас стральбы на вайсковым стрэльбішчы. Падчас стральбы з доўгага пісталета з оптыкай ён атрымаў невялікую рваную рану ў раёне брыва, але тая траўма не патрабавала медыцынскай дапамогі.

Прэзідэнт Чэхіі прапанаваў Украіне аддаць тэрыторыі ўзамен за мір

Ціханоўская ўзнагародзіла прэзідэнта Чэхіі Крыжам добрасуседства

Выздараўленне прэм'ера Славакіі зойме некалькі тыдняў

Nashaniva.com