Крышціяну Раналду можа вярнуцца ў топ-чэмпіянат
24.05.2024 / 8:54
У футбалісце зацікаўлены леверкузенскі «Баер», які выйграў чэмпіянат Германіі, не пацярпеўшы ў ім ніводнай паразы ў сезоне 2023-2024.
Крышціяну Раналду. Фота: Armando Franca / AP
Запрасіць футбаліста хоча асабіста трэнер Хабі Алонса. Іспанец упэўнены, што дасведчаны Раналду дапаможа «Баеру» ў Бундэслізе і Лізе чэмпіёнаў, піша Championat.com.
Крышціяну Раналду перайшоў у «Аль-Наср» на правах свабоднага агента ў студзені 2023 года.
У гэтым сезоне партугалец узяў удзел у 42 матчах ва ўсіх турнірах, у якіх адзначыўся 42 галамі і 12 выніковымі перадачамі.
Паводле інфармацыі, прадстаўленай на партале Transfermarkt, рынкавы кошт футбаліста складае € 15 млн.
Таксама Крышціяну днямі выклікалі ў зборную Партугаліі для ўдзелу ў чэмпіянаце Еўропе па футболе. Гэта будзе шосты для яго чэмпіянат кантынента, што з'яўляецца рэкордам. Партугалія трапіла ў адну групу з Турцыяй, Грузіяй і Чэхіяй.
Упершыню Раналду паўдзельнічаў у Еўра ў 2004 годзе, які прайшоў тады на яго радзіме.
У Еўропе ён гуляў за «Спортынг», двойчы за «Манчэстэр Юнайтэд», «Рэал» і «Ювентус».
Чытайце таксама:
39-гадовы Крышціяну Раналду за 2023 год забіў больш за ўсіх галоў у свеце — 54!
Леверкузэнскі «Баер» урэшце прайграў — пасля рэкорднай серыі з 51 матча
«Баер» з Леверкузэна ўпершыню ў сваёй гісторыі стаў чэмпіёнам Германіі па футболе