Беларусь экстрадзіравала грамадзяніна Літвы, які быў у вышуку Інтэрпала
Ён згвалтаваў адну непаўналетнюю і спрабаваў згвалтаваць другую.
24.05.2024 / 09:15
Грамадзянін Літвы, які знаходзіўся ў міжнародным вышуку па лініі Інтэрпала, экстрадзіраваны з Беларусі на радзіму, паведамляе прэс-служба МУС.
35-гадовы мужчына адшукваўся праваахоўнымі органамі суседняй краіны за тое, што ў стане алкагольнага ап'янення разам з саўдзельнікамі згвалтаваў непаўналетнюю і прычыніў ёй цялесныя пашкоджанні. У той жа дзень, ужываючы фізічны і псіхалагічны гвалт спрабаваў згвалтаваць іншую непаўналетнюю. Але яму перашкодзіў гаспадар жылля, які стаў на абарону дзяўчыны. Аднак яе здароўю быў нанесены ўрон.
Па каналах Інтэрпала была атрымана інфармацыя аб магчымым знаходжанні злачынцы. Яго затрымалі ў Беняконях Воранаўскага раёна.
Па выніках экстрадыцыйнай праверкі Генеральнай пракуратурай прынята рашэнне аб выдачы Літве. Экстрадыцыя адбылася на памежным пераходзе «Каменны Лог — Меднікі».
Прэс-служба МУС падкрэслівае, што нягледзячы на санкцыі, ўзаемадзеянне паміж праваахоўнымі ведамствамі Беларусі і Літвы працягваецца.