Памёр знакаміты сабака-мем

Сіба-іну па мянушцы Кабосу стаў сімвалам крыптавалюты Dogecoin.

24.05.2024 / 10:27

У пачатку 2010-х фатаграфія сабакі завірусілася ў інтэрнэце і стала папулярным мемам. У 2013 годзе распрацоўшчык па імені Джэксан Палмер выкарыстаў яго ў якасці лагатыпа для крыптавалюты Dogecoin, піша РБК-Крыпта.

Цяпер Dogecoin уваходзіць у топ-10 найбуйнейшых крыптавалют пры капіталізацыі звыш $23 млрд.

Сабаку Кабосу было 18 гадоў.

Nashaniva.com