Наступныя як мінімум 10 дзён у Мінску будзе да +28°С
У Беларусь канчаткова прыйшло лета.
24.05.2024 / 11:51
Фота: Наша Ніва
У суботу ўначы месцамі ў заходніх раёнах, днём па заходняй палове пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Вецер днём пры навальніцах моцны парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу будзе ад +7°С па паўночным усходзе да +16°С па захадзе краіны, максімальная днём +21..+27°С.
У нядзелю пераважна без ападкаў, толькі ноччу месцамі на захадзе пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Ноччу +6..+13°С, па захадзе краіны да +16°С, максімальная днём +23..+28°С.
У панядзелак пераважна без ападкаў. Ноччу +8..+13°С, месцамі да +15°С, максімальная днём +23..+28°С.
Такое ж надвор'е захаваецца да канца мая і ў першыя дні лета.
Надвор'е ў Мінску ў наступныя дні
yr.no