Сярэдні заробак у Беларусі вырас на 21 рубель

Сярэдні налічаны заробак у краіне ў красавіку склаў 2182 рублі 50 капеек, у параўнанні з сакавіком ён вырас на 21 рубель 40 капеек.

24.05.2024 / 12:46

Ілюстрацыйнае фота: Наша Ніва

Па сярэднім курсе даляра за красавік ($3,2578) гэта амаль 670 даляраў.

«Чыстымі» заробак складзе 1877 рублёў, або 576 даляраў.

Самая высокая сярэдняя заработная плата «бруднымі» зафіксавана ў Мінску — 2942,7 рубля (903 даляры), або 2531 рубель «чыстымі» (амаль 777 даляраў).

Nashaniva.com