Пуцін гатовы спыніць вайну на сённяшняй лініі фронту — Reuters

«Пуцін можа ваяваць столькі, колькі спатрэбіцца, але ён таксама гатовы да спынення агню, каб замарозіць вайну».

24.05.2024 / 12:54

Уладзімір Пуцін падчас інаўгурацыі 7 мая. Sergei Bobylev, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Прэзідэнт Расіі гатовы спыніць вайну ва Украіне шляхам перамоваў аб спыненні агню, якія прызнаюць цяперашнія лініі фронту, паведамілі агенцтву Reuters чатыры расійскія крыніцы, заявіўшы, што ён гатовы працягваць барацьбу, калі Кіеў і Захад не адрэагуюць.

Тры крыніцы, знаёмыя з дыскусіямі ў асяроддзі Пуціна, паведамілі, што расійскі лідар выказаў незадаволенасць невялікай групе дарадцаў тым, што ён уважае за спробы Захаду перашкодзіць перамовам, і пастановай прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага выключыць перамовы.

«Пуцін можа ваяваць столькі, колькі спатрэбіцца, але Пуцін таксама гатовы да спынення агню — каб замарозіць вайну», — сказала іншая з чацвёркі, высокапастаўленая расійская крыніца, якая працавала з Пуціным і ведае пра перамовы на найвышэйшым узроўні ў Крамлі.

Пятая крыніца не стала каментаваць замарожванне вайны на цяперашніх франтах.

Прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў у адказ на просьбу пракаментаваць сітуацыю, заявіў, што кіраўнік Крамля неаднаразова даваў зразумець, што Расія адкрытая да дыялогу для дасягнення сваіх мэтаў, заяўляючы, што краіна не хоча «вечнай вайны».

Міністэрства замежных спраў і абароны Украіны не адказалі на пытанні.

Nashaniva.com