Студэнтку з Мінска затрымалі за падпрацоўку вэбкамшчыцай. У яе быў нават сацпакет
Яна спачатку працавала ў Маскве, а потым вярнулася дадому.
24.05.2024 / 14:30
Ілюстрацыйнае фота
Міліцыянты затрымалі 23-гадовую студэнтку ўніверсітэта ў Мінску, якая падзарабляла вэбкамшчыцай і распаўсюджвала свае відэа ў інтэрнэце.
Падпрацоўку дзяўчыне прапанавалі ў 2019 годзе, калі яна мела кантакты на сайце знаёмстваў. Тады яна паехала ў Маскву, дзе навучылася гэтаму рамяству, а пасля вярнулася ў Мінск.
Дзяўчына з'ехала ад бацькоў і абсталявала ў здымнай кватэры студыю. Там яна здымала відэа да канца 2023 года.
Студэнтка распавяла міліцыянтам, што графік выхаду ролікаў сцвярджаў куратар — з улікам выходных і бальнічных. Ролікі доўжыліся ў сярэднім 4 гадзіны.
У дзяўчыны канфіскавалі тэхніку і ўвесь рэквізіт. Распачатая крымінальная справа за выраб і распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў з карыслівых меркаванняў.