У краме ў Беларусі знайшлі тавар, які за год падаражэў на 15 500 рублёў

За кілаграм прыйдзецца выкласці 52 тысячы.

24.05.2024 / 15:19

Фота: Onliner.by

У ProStore прадаецца, відаць, самая дарагая прыправа ў Беларусі. Кілаграм такога тавару каштуе 52 тысячы рублёў. За год прыправа падаражэла на 15 500 рублёў.

Гаворка пра лычыкі шафрану — прадукт вырабляецца ў Турцыі. Летась кошт 0,12-грамовага пакуначка складаў 4 рублі 39 капеек. Цяпер за такое прыйдзецца аддаць 6 рублёў 24 капейкі. Адпаведна, кошт за кіло вырас з 36 500 рублёў да 52 000, паведамляе Onliner.

На ўпакоўцы пазначана, што іранскі шафран — самая дарагая прыправа ў свеце. Для вытворчасці 1 кг гэтай прыправы патрабуецца каля 150 000 кветак. Аднаго грама шафрану дастаткова, каб афарбаваць 3000 літраў вады.

Шафран можна выкарыстоўваць пры падрыхтоўцы супоў, рысу, рыбы, соўсаў і прысмакаў.

Nashaniva.com