МАРГ аштрафаваў два буйныя прыватныя медцэнтры

Медцэнтр «Экамедсэрвіс» і сетка лабараторый «Інвітра» былі пакараныя за парушэнне закона аб цэнаўтварэнні.

24.05.2024 / 15:59

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю ўстанавіла, што медцэнтры парушылі правілы вызначэння тарыфаў на УГД. Эканамічны суд Мінска прыняў аргументы МАРГ і аштрафаваў службовых асоб і ўстановы.

Медцэнтры, на думку ведамства, парушылі палажэнні інструкцыі аб парадку вызначэння і прымянення тарыфаў на платныя медыцынскія паслугі, зацверджанай Міністэрствам аховы здароўя 3 лютага 2015 года. У дакуменце гаворыцца, што «тарыфы на комплексы паслуг па прамянёвай і ультрагукавой дыягностыцы фармуюцца шляхам падсумоўвання тарыфаў на паслугі, уключаныя ў комплекс, з ужываннем каэфіцыента згодна з дадаткам».

Пастанову суда цэнтры абскарджваць не сталі. У МАРГ нагадалі, што за такія парушэнні магчымы штраф да 40 базавых велічынь (1600 рублёў).

Салігорскі «Шахцёр» аштрафавалі і адхілілі ад еўракубкаў

Футбольнага фаната з Пастаў аштрафавалі за разгалошванне персанальных звестак

Беларуску ва Украіне аштрафавалі за пратэрмінаваны пашпарт. Яна падала ў суд на міграцыйную службу і выйграла

Nashaniva.com