Польскія візавыя цэнтры ўвялі асобную рэгістрацыю яшчэ для адной катэгорыі беларусаў

Учора паведамлялася, што польскія візавыя цэнтры ўвялі асобную рэгістрацыю для людзей, старэйшых за 60 гадоў, якія збіраюцца наведаць Польшчу на запрашэнне ад дзяцей і ўнукаў. Цяпер жа візавыя цэнтры ў Мінску, Гомелі і Магілёве дадалі асобную рэгістрацыю на нацыянальную візу для школьнікаў і студэнтаў, якія вучацца ў Польшчы.

24.05.2024 / 17:03

«Звяртаем вашу ўвагу, што ў сістэму рэгістрацыі візавых цэнтраў Мінска, Гомеля і Магілёва дададзеная асобная падкатэгорыя для рэгістрацыі заяўнікаў на падачу дакументаў на нацыянальную візу для навучання ў адукацыйных установах Рэспублікі Польшча (вучні сярэдніх школ і студэнты ВНУ)», — паведамляе VFS Global.

Калі дакументы на гэтую катэгорыю падае непаўнагадовы (да 18 гадоў), адзін з бацькоў або законных апекуноў можа без папярэдняй рэгістрацыі падаць дакументы разам з непаўналетнім на атрыманне візы для суправаджэння. 

Змяніліся правілы падачы дакументаў на польскую візу ў Беларусі

Ці зменіцца сітуацыя з візамі і як яшчэ можна будзе караць сілавікоў, што запэцкаліся катаваннямі — расказвае Латушка

Беларусам сталі часцей адмаўляць у шэнгенскіх візах. Але не толькі ім

У Польшчы выявілі «студэнцкую» частку візавага скандалу. Наступствы могуць закрануць і беларусаў

Nashaniva.com