У Мінску прэзентавалі дакументальны фільм «Забаронены Хрыстос»

27.01.2010 / 00:37

Прэзентацыя дакументальнага фільма Аляксея Шэіна «Забаронены Хрыстос» прайшла ў аўторак, 26 студзеня, у сталічным гатэлі Crown Plaza.

Фільм распавядае пра гісторыю пратэстанцкай царквы ў СССР: ад паваеннага часу да перабудовы. Лёсы людзей, якія замест кніг пра Леніна і Сталіна адважваліся чытаць Біблію і прапаведаваць веру ў Хрыста. За такія «страшныя злачынствы» расстрэльвалі ці давалі буйныя турэмныя тэрміны.

Сведчанні пра арышты, суды, турмы і нават уцёкі з лагеру ў фільме перамяжоўваюцца з унікальнай кінахронікай савецкіх часоў і інтэрв’ю з гісторыкамі.

Настасся Шамрэй