Магутную начную DDoS-атаку падчас выбараў у Каардынацыйную раду паспяхова адбілі
«Нічога страшнага не адбылося», — кажа Павел Лібер.
25.05.2024 / 08:13
Павел Лібер. Фота: ОСЦ
Кіраўніца Выбарчай камісіі па выбарах у КР Алена Прыходзька разам з Паўлам Ліберам распавялі, чым скончылася моцная DDoS-атака платформы ў першую гадзіну галасавання.
Па словах Алены Прыходзькі, у першыя гадзіны анлайн-галасавання «прагаласаваць» нібыта збіраліся амаль 18 мільёнаў чалавек.
«Нічога страшнага не адбылося, але прыйшлося падкарэктаваць сістэму галасавання, таму яно пачалося крыху пазней», — дадаў Павел Лібер.
Нягледзячы на спробу зламаць сістэму і запуск са спазненнем за першыя 2 гадзіны лічбавыя ID атрымалі амаль тысяча беларусаў.
Галасаванне павінна было скончыцца ў 23:59 у панядзелак, але, магчыма, з-за DDoS-атакі атакі яно будзе працягнута на пару гадзін.
«Але гэта вырашаць Выбарчай камісіі», — дадаў Павел Лібер.
Раней лукашэнкаўцы распачалі крымінальныя справы па цяжкіх артыкулах супраць усіх да аднаго кандыдатаў у Каардынацыйную раду.
Блок Азарава знялі з выбараў у Каардынацыйную раду