Сёння ў школах Беларусі гучыць апошні званок

Сёлета выпускнікамі 11-х класаў стануць больш за 55 тысяч маладых людзей.

25.05.2024 / 10:06

Ілюстрацыйнае фота «Наша Ніва»

Апошні званок для навучэнцаў 9-х і 11-х класаў звініць сёння

Сёлета выпускнікамі 11-х класаў стануць больш за 55 тыс. маладых людзей, 9-я класы сканчаюць больш за 108 тыс.

Урачыстыя мерапрыемствы «апошні званок» для іх пройдуць сёння 25 мая, а выпускныя вечары з уручэннем атэстатаў аб агульнай сярэдняй адукацыі, у тым ліку асаблівага ўзору з узнагароджаннем залатым або сярэбраным медалём, адбудуцца 14 чэрвеня.

Святочныя мерапрыемствы стартавалі сёння з урачыстых лінеек.

Мінгарвыканкам: Усе выпускныя вечары ў Мінску пройдуць ва ўстановах адукацыі

Мінадукацыі катэгарычна забараніла выпускныя ў кавярнях і рэстаранах

Некаторыя 11-класнікі, якія плануюць паступаць за мяжу, не могуць атрымаць у Мінадукацыі патрэбную даведку

Nashaniva.com