У Папуа-Новай Гвінеі з-за апоўзня загінулі больш за 300 чалавек

Апоўзень адбыўся а трэцяй ночы, калі ўсе спалі.

25.05.2024 / 10:59

Фота: Benjamin Sipa / AP

Больш за 300 чалавек загінулі ў выніку апоўзня, які адбыўся на поўначы Папуа — Новай Гвінеі, піша «Медуза».

Апоўзень адбыўся каля 3:00 ночы па мясцовым часе (20:00 па Мінску) у вёсцы Карколам, размешчанай у правінцыі Энга, за 600 кіламетраў ад сталіцы краіны Порт-Морсбі. Апоўзень разбурыў 1182 дамы.

Ад апоўзня пацярпелі не менш за шэсць вёсак. 

Аўстралійская тэлерадыёвяшчальная карпарацыя паведаміла 25 мая, што ратавальнікі, якія прыбылі ў маланаселены раён, дасталі з-пад зямлі чатыры целы. Апоўзень заблакаваў доступ да шашы, таму да пацярпелага раёна можна дабрацца толькі на верталётах.

Nashaniva.com