Пяскоў заявіў, што ў Расіі «няма патрэбы ў мабілізацыі»

Так ён пракаментаваў артыкул Financial Times, у якім крыніца газеты заявіла, што для захавання поспехаў у зоне баявых дзеянняў Расіі спатрэбіцца новая хваля мабілізацыі, паведамляе тэлеканал «Дождь»

25.05.2024 / 12:29

Фота: Alexei Danichev, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

«Наўрад ці FT разумее рэальную карціну, можна толькі сказаць, вы ведаеце, што ў нас вельмі актыўна ідзе і працягваецца набор добраахвотнікаў-кантрактнікаў, ён ідзе на штодзённай аснове. І прэзідэнт гаварыў неаднаразова, што, на думку ваенных, такой патрэбнасці няма», — сказаў ён.

Раней газета Financial Times са спасылкай на экспертаў паведаміла, што новай мабілізацыі ў Расіі не пазбегнуць. Крыніца выдання ў ваенным кіраўніцтве РФ прагназуе другую хвалю ў канцы 2024 ці пачатку 2025 года.

Раней паведамлялася, што Мінабароны Расіі хоча набраць у войскі 300 тысяч чалавек для наступу на Харкаў. Гэта можа сьведчыць аб падрыхтоўцы другой хвалі мабілізацыі.

Nashaniva.com