Украінцы нанеслі ўдар па РЛС «Варонеж» у Краснадарскім краі — суперважным аб’екце расійскай СПА

Былы кіраўнік «Раскосмасу» і экс-віцэ-прэм'ер па ВПК Дзмітрый Рагозін заявіў, што «Вашынгтон наняў безадказнага бандыта».

25.05.2024 / 12:44

23 мая тэлеграм-канал Astra паведаміў, што беспілотнікі атакавалі вайсковую часць 818-га асобнага радыётэхнічнага цэнтра ў пасёлку Глыбокі пад Армавірам у Краснадарскім краі, піша «Медуза».

На наступны дзень украінскае выданне Defense Express, а таксама Z-каналы распаўсюдзілі фатаграфіі, на якіх, як сцвярджаецца, паказаны наступствы нападу на вайсковую часць.

Defense Express сцвярджае, што фатаграфіі пацвярджаюць факт пашкоджання надгарызонтнай радыёлакацыйнай станцыі Варонеж-ДМ. Судзячы па апублікаваных фатаграфіях, пад удар меркавана патрапіла антэннае збудаванне станцыі.

Расійскі сенатар ад анексаванай Запарожскай вобласці і былы кіраўнік «Раскосмасу» Дзмітрый Рагозін абвінаваціў Украіну ў нападзе па сістэме супрацьракетнай абароны Расіі. Ён заявіў, што «Вашынгтон выступіў заказчыкам грандыёзнага злачынства, наняўшы безадказнага бандыта».

Рагозін дадаў, што «Вашынгтону давядзецца адказаць па поўнай за тое, што здарылася».

Варонеж-ДМ уваходзіць у сямейства стацыянарных загарызонтных радыёлакацыйных станцый вялікай далёкасці «Варонеж».

Станцыі прызначаны для выяўлення касмічных і аэрадынамічных аб'ектаў, у тым ліку балістычных і крылатых ракет.

Nashaniva.com