У Беларусі зачыняюцца крамы польскага абутку. Прычыны — забарона на ўвоз тавараў

Крамы польскага абутку Wojas паведамілі, што распрадаюць калекцыі і спыняюць працу. На гэта звярнуў увагу Smartpress.

25.05.2024 / 14:15

Фота: smartpress.by

У паведамленні кампаніі сказана, што прычынай закрыцця крамаў стала рашэнне ўрада Беларусі пашырыць спіс тавараў, якія юрыдычныя асобы не могуць увозіць з Польшчы, Латвіі, Літвы, Чэхіі і Эстоніі і прадаваць на тэрыторыі нашай краіны.

Забарона на большасць тавараў дзейнічае з 3 чэрвеня. У спісе ў тым ліку паказаны абутак з падэшвай з гумы, пластмасы, натуральнай або кампазіцыйнай скуры і з верхам з натуральнай скуры з Польшчы.

Абмежаванне не тычыцца тавараў, якія фізічныя асобы вязуць у краіну для асабістага карыстання.

У Мінску крамы Wojas працуюць у гандлёвых цэнтрах «Замак», «Грын Сіці» і «Экспабел». Дату закрыцця пакуль не называюць.

Mark Formelle адкрые свае крамы ў Азербайджане і Кыргызстане

«Востраў чысціні» ліквідуе свае юрыдычныя асобы

У канцы мая ў Мінску адкрываецца яшчэ адзін буйны гандлёвы цэнтр

Nashaniva.com