У мінскім двары кіроўца наехала на мужчыну, што ляжаў на дарозе
Здарэнне адбылося ўчора ва Уруччы на вуліцы Русіянава.
25.05.2024 / 14:26
35-гадовая кіроўца аўтамабіля Nissan рухалася па дваровай тэрыторыі дома №5 па вуліцы Русіянава. Яна не заўважыла пешахода, які ляжаў на праезнай частцы, і наехала на яго.
У мужчыны меліся прыкметы алкагольнага ап'янення.
З цялеснымі пашкоджаннямі 43-гадовага мужчыну даставілі ў бальніцу, паведамляе ДАІ горада.