«Была спявачка Слава. Лукашэнка ёй: «Брава! Біс! Біс!» І яна ўсё паўтарала песні»
У новым выпуску ток-шоу «Жыццё-маліна» акцёрка Купалаўскага тэатра Валянціна Гарцуева расказала, як адпачывае Лукашэнка.
25.05.2024 / 23:39
Спявачка Слава. Скрын відэа: TheSimplyDasha / YouTube
Гарцуева згадвае адзін з баляў з удзелам палітыка:
«Мяне ўразіла, што ў яго шмат энергіі. Магчыма не часта, але ён любіць паслухаць расійскую эстраду. Запрасіць да сябе».
На тым мерапрыемстве прысутнічала расійская спявачка Слава, адным з найбольш вядомых хітоў якой з'яўляецца «Одіночество — сволочь».
«Была спявачка Слава. І — «Брава! Біс! Біс! Біс!» Яна ўсё паўтарала песні. Яму вельмі падабалася. І ён такі нястомны быў».
Валянціна Гарцуева. Скрын відэа: malina_by / YouTube
Па словах акторкі, з мерапрыемстваў, на якіх прысутнічае Лукашэнка, ніхто не можа сысці, «пакуль не стоміцца чалавек» і згадвае той баль:
«Я не памятаю, колькі там было — дзве, тры гадзіны. Мне вельмі цяжка было на вялізных абцасах (там жа дрэс-коды і ўсё такое). І ты сядзіш і думаеш, калі гэта скончыцца. Канешне, гэта здзек, няволя».
Гарцуева: Я была сведкай на вяселлі Эйсмант. Цяпер не ведаю, ці змагу паглядзець ёй у вочы