21-гадовы выкладчык спрабаваў абрабаваць банк у Рагачове
27.01.2010 / 11:03
21‑гадовы выкладчык Шапчыцкага вучэбна‑педагагічнага комплексу спрабаваў абрабаваць аддзяленне «Альфа‑Банка» ў Рагачове.
Як паведамілі ў прэс‑службе УУС Гомельскага аблвыканкама, налётчык быў затрыманы, у дачыненні да яго распачата крымінальная справа.
Паводле інфармацыі прэс‑службы, 26 студзеня ў 11.55 да касіра аддзялення ЗАТ «Альфа‑Банк», размешчанага па вуліцы Леніна,
падышоў невядомы і падаў у акно аркуш з тэкстам: «У мяне пісталет. Ціха складзі грошы ў пакет і без глупстваў».
Пры гэтым нападаючы перадаў поліэтыленавы пакет для грошай. Аднак, пачуўшы націсканне трывожнай кнопкі, з месца здарэння спрабаваў уцячы. У 11.56 быў затрыманы на вуліцы каля банка супрацоўнікам «Альфа‑Банка» і нарадам дэпартамента аховы МУС.
Пісталета ў налётчыка знойдзена не было.Вядзецца следства.