Адзіная ў Беларусі ксілатэка абвешчана нацыянальным здабыткам

Такое рашэнне замацавана пастановай Савета Міністраў № 737 ад 23 мая, якая сёння апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале.

25.05.2024 / 17:47

Ксілатэка БДТУ. Фота: СБ

Ксілатэка Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта — гэта адзіны ў краіне сістэматызаваны збор узораў драўніны мясцовых і экзатычных драўняных раслін. Ён фарміраваўся з 1940-х гадоў і цяпер налічвае звыш 3 тыс. узораў, якія адрозніваюцца па відавым складзе, узросце, паходжанні і многіх іншых параметрах.

У БДТУ лічаць, што гэта дазваляе аднесці збор ксілатэкі да найбуйнейшай, найбагацейшай і ўнікальнай калекцыі драўніны ва Усходняй Еўропе.

Пастановай таксама прадугледжана вылучыць 30 тыс. рублёў для захаванасці і функцыянавання ксілатэкі ў 2024 годзе.

«Такога ўзросту знаходак, якія знайшлі на Менцы, на тэрыторыі Усходняй Еўропы больш няма» — дырэктар Інстытута гісторыі

Мінкульт прызнаў гісторыка-культурнай каштоўнасцю каталіцкі абрад «Тры каралі»

Маладзечанскія ўлады вырашылі знесці 200-гадовы касцёл. Вось чым гэта скончылася

Габелены беларускага рэкардсмена кнігі Гінэса прызналі помнікамі мастацтва

Nashaniva.com