Найлепшым фільмам Канскага кінафестывалю стала «Анора»

Сёння адбылася цырымонія закрыцця прэстыжнага форуму, на якой былі ўручаныя «Залатыя пальмавыя галіны».

25.05.2024 / 21:44

Кадр з фільма «Анора»

Галоўную ўзнагароду 77-га Канскага кінафестывалю атрымала камедыя «Анора» рэжысёра Шона Бэйкера пра амерыканскую стрыптызёршу, сына рускага алігарха і падручных яго бацькі. Галоўныя мужчынскія ролі ў ёй выканалі расійскія акцёры Юра Барысаў і Марк Эйдэльштэйн.

Другая па значнасці пасля Залатой пальмавай галіны ўзнагарода — Гран-пры — дасталася фільму «Усё, што мы ўяўляем як святло» рэжысёркі Паял Кападыя з Індыі.

Прыз найлепшаму акцёру атрымаў Джэсі Племонс («Віды дабрыні»), узнагароду найлепшай актрысе — Селена Гомес, Зоі Салдана, Адрыяна Пас і Карла Гаскон («Эмілія Перэс»).

Найлепшым рэжысёрам прызнаны Мігел Гоміш («Вялікае падарожжа»), прыз за найлепшы сцэнарый — у фільма «Рэчыва» Каралі Фаржа.

Nashaniva.com