За першы дзень выбараў у Каардынацыйную раду прагаласавалі 2463 чалавекі
Выбары працягнуцца яшчэ два дні, да 27 мая ўключна.
25.05.2024 / 23:58
Выбары праводзяцца ў цяжкіх умовах, калі кандыдаты і выбаршчыкі падвяргаюцца пераследу з боку рэжыму Лукашэнкі, які прызнае і Каардынацыйную раду, і выбарныя спісы «экстрэмісцкімі фарміраваннямі», за спрыянне дзейнасці якім можа пагражаць рэальны турэмны тэрмін.
Вынікі першага дня
Каб перашкодзіць правядзенню выбараў ад самага іх пачатку на сайт для галасавання была арганізавана маштабная DDoS-атака. Таксама першы дзень выбараў адзначыўся перабоямі з інтэрнэтам у Беларусі і блакаваннем VPN, без якіх галасаванне можа быць небяспечным для тых, хто застаецца ўнутры краіны.
Павел Лібер пракаментаваў інфармацыю пра блакаванне VPN у Беларусі
Беларусам у Беларусі прыходзяць дзіўныя спасылкі з заклікам прагаласаваць на выбарах у КР
Магутную начную DDoS-атаку падчас выбараў у Каардынацыйную раду паспяхова адбілі