Каля пасольства Беларусі ў Вільні апаганены мемарыял ахвярам лукашэнкаўскага рэжыму
У нядзелю ў Вільні каля будынка амбасады Беларусі здзейснены акт вандалізму на імправізаваным мемарыяле ахвярам рэжыму — перакулены некаторыя партрэты, разбітыя свечкі.
26.05.2024 / 13:25
Апаганены мемарыял ахвярам рэжыму каля пасольства Беларусі, 2023 год. Фота: Белсат
Як паведаміў LRT.lt дзяжурны Галоўнага камісарыята паліцыі па Віленскім павеце, мемарыял апаганіў чалавек з неадэкватнымі паводзінамі. Паліцыянты яго затрымалі і даставілі ў аддзяленне.
Праводзіцца расследаванне.
Гэта ўжо не першы такі акт вандалізму. Неабыякавыя беларусы зноў аднаўляюць мемарыял памяці.