У Слуцку з офіса фірмы скралі грошы і залатыя зліткі
27.01.2010 / 11:44
Слуцкім РАУС распачата крымінальная справа па факце крадзяжу з офіса камерцыйнай арганізацыі.
Злачынства было ўчынена з 17.00 25 студзеня па 7.40 26 студзеня.
Злачынцы выкралі мабільны тэлефон дырэктара, узламалі сейф і вынеслі 180 дырэктарскіх даляраў ЗША, 1.200 даляраў ЗША, 920 тыс. рублёў, два залатыя зліткі коштам больш за 4 млн. 360 тыс. рублёў, якія належаць бухгалтару фірмы.