Мемарыял ахвярам лукашэнкаўскага рэжыму каля беларускага пасольства ў Вільні аднавілі

Валанцёры дапамаглі аднавіць мемарыял памяці ахвяраў рэпрэсій каля амбасады Беларусі ў Вільні, піша «Радыё Свабода», публікуючы адпаведныя фота свайго чытача.

26.05.2024 / 18:58

З раніцы 26 траўня стала вядома, што мемарыял апаганены — там перакулілі некаторыя партрэты, разбілі свечкі.

Паводле інфармацыі дзяжурнага Галоўнага камісарыята паліцыі па Віленскім павеце, мемарыял апаганіў чалавек зь «неадэкватнымі паводзінамі». Паліцыянты яго затрымалі і даставілі ў аддзяленне. Праводзіцца расследаванне.

@nashaniva Нехта апаганіў мемарыял ахвярам рэжыму Лукашэнкі ў Вільні #вильнюс #нашаніва #жывебеларусь #белорусы #беларусь ♬ Suspense Thriller - Nitesail

Каля пасольства Беларусі ў Вільні апаганены мемарыял ахвярам лукашэнкаўскага рэжыму

Згадка пра рэпрэсіі знікла з мемарыяла ў парку Чалюскінцаў

У Курапатах зноў паламалі крыжы

Nashaniva.com