Сёння адначасова стартуюць і ЦЭ, і ЦТ

ЦЭ з'яўляецца адначасова выпускным і ўступным выпрабаваннем у ВНУ.

27.05.2024 / 07:46

Фота: БелТА

У панядзелак 11-класнікі здадуць цэнтралізаваны экзамен (ЦЭ) па адным прадмеце на выбар. Гэта можа быць грамадазнаўства, матэматыка, біялогія, фізіка, біялогія, хімія, гісторыя Беларусі, геаграфія, сусветная гісторыя або замежная мова.

Таксама сёння выпускнікі мінулых гадоў і каледжаў змогуць здаць цэнтралізаванае тэсціраванне (ЦТ) па гэтых жа прадметах.

У чацвер, 30 мая, выпускнікоў 11 класаў чакае здача ЦЭ па беларускай або рускай мове. У гэты ж дзень выпускнікі мінулых гадоў і каледжаў змогуць здаць ЦТ па рускай і беларускай мовах.

ЦЭ з'яўляецца адначасова выпускным і ўступным выпрабаваннем у ВНУ. Таксама для паступлення абітурыентам неабходна здаць яшчэ адно ЦТ. Зрабіць гэта яны змогуць 3 і 6 чэрвеня.

Сёння ў школах Беларусі гучыць апошні званок

Мінгарвыканкам: Усе выпускныя вечары ў Мінску пройдуць ва ўстановах адукацыі

Мінадукацыі катэгарычна забараніла выпускныя ў кавярнях і рэстаранах

Nashaniva.com