Netflix анансаваў трэцюю частку іранічнага дэтэктыва «Нажы ўверх»
Бенуа Бланк вернецца ў наступным годзе.
27.05.2024 / 08:59
Дэніэл Крэйг у ролі Бенуа Бланка. Фота: Netflix
Стрымінгавы сэрвіс Netflix афіцыйна абвясціў аб працягу сусветнай дэтэктыўнай камедыі «Нажы ўверх» (Knives Out) з Дэніэлам Крэйгам у ролі бліскучага дэтэктыва Бенуа Бланка.
«Бенуа Бланк вяртаецца ў сваю самую небяспечную справу», —коратка гаворыцца пра новы фільм у відэаанонсе на старонцы сэрвісу ў YouTube.
Трэцяя частка фільма трапіць на экраны ў 2025 годзе і будзе называцца «Прачніся, мярцвяк» (Wake Up Dead Man: A Knives Out Mystery).
Рэжысёрам і сцэнарыстам працягу франшызы зноў стане Раян Джонсан.
Нагадаем, што другая частка франшызы пад назвай «Нажы ўверх: Шкляная цыбуліна» выйшла ў снежні 2022 года. Тады дэтэктыў Бенуа Бланк адправіўся ў падарожжа ў Грэцыю і выпадкова трапіў на прыватную вечарыну да тэхналагічнага магната Майлза Брона (Эдвард Нортан). Каб пацешыць гасцей, той прыдумаў гульню, удзельнікі якой павінны раскрыць забойства.
Пратасевіч і Мейрэліш знялі класны, але нестандартны серыял пра таямнічае знікненне ў Галівудзе
На амерыканскім стрымінгу Amazon Prime выйшаў хорар пра беларускую палітэмігрантку ў ЗША
Беларуска здымецца ў кіно з Дакотай Джонсан і Крысам Эвансам