«Мы больш, чым суседзі». Ціханоўская павіншавала Наўседу з перамогай на выбарах

Ён быў абраны на другі тэрмін па выніках другога тура выбараў, які прайшоў у нядзелю 26 мая.

27.05.2024 / 09:20

Фота з акаўнта Святланы Ціханоўскай у Х.com

«Мае сардэчныя віншаванні Гітанасу Наўседу з перавыбраннем прэзідэнтам Літвы. Ваша непахісная падтрымка нашай барацьбы неацэнная. Мы больш, чым суседзі; мы сябры і саюзнікі.

Дзякуючы вашай нязменнай салідарнасці я ўпэўненая, што Беларусь даб'ецца свабоды!» — напісала яна ў Х.

Па даных галоўнай выбарчай камісіі, пасля падліку бюлетэняў на ўсіх 1 895 выбарчых участках Гітанас Наўседа набраў 74,43% галасоў выбаршчыкаў. Прэм'ер-міністр Інгрыда Шыманіце атрымала падтрымку 24,06% выбаршчыкаў. Каб аддаць свой голас на выбарах кіраўніка краіны, да скрыняў для галасавання прыйшлі 49,61% грамадзян.

У 2019 годзе таксама ў другім туры сышліся Наўседа і Шыманіце, якія набралі 65,86% і 31,15% галасоў.

Гітанас Наўседа ўпэўнена перамог у прэзідэнцкіх выбарах у Літве

Кандыдат, што праводзіў прарасійскія наратывы, перамог у раёнах Літвы, якія мяжуюць з Беларуссю

Наўседа і Шыманіце выйшлі ў другі тур прэзідэнцкіх выбараў у Літве, адрыў вялікі

Nashaniva.com