Мінчука судзяць за «заклікі да санкцый» — яму пагражае да 12 гадоў калоніі
У Беларусі за «заклікі да санкцый» асудзілі ўжо мінімум 104 чалавекі.
27.05.2024 / 10:18
Фота: Белсат
У Мінскім гарадскім судзе 27 мая распачынаецца суд над палітзняволеным Дзмітрыем Цікуновым. Яго абвінавачваюць у «распальванні іншай сацыяльнай варожасці» (ч. 1 арт. 130 КК) і «закліках да санкцый» (ч. 3 арт. 361 КК). Сутнасць абвінавачвання праваабаронцам невядомая. Мужчыну пагражае да 12 гадоў зняволення, піша «Вясна».
Справу разглядае суддзя Алена Ананіч, на рахунку якой не менш за 17 асуджаных палітзняволеных па крымінальных артыкулах.
У Беларусі за «заклікі да санкцый» асудзілі ўжо мінімум 104 чалавекі (у большасці — у сукупнасці з абвінавачваннямі па іншых артыкулах).
Падтрымайце вязня: СІЗА-1, 223016, Навадворскі сельсавет, 143/4, в. Пашковічы, Мінскі раён, Мінская вобласць, Дзмітрый Сяргеевіч Цікуноў
Дашкевічу прыдумалі яшчэ адну крыміналку
У Гродне беларусу і расіяніну далі дзікія тэрміны за «падрыхтоўку дыверсій»