НАТА абмяркоўвае магчымасць узяць пад абарону неба над заходняй Украінай

Ініцыятарам «пашыранай СПА» выступае Польшча, але канчатковага рашэння пакуль няма.

27.05.2024 / 12:14

Сістэма Patriot. Фота: Czarek Sokołowski / AP

Некаторыя краіны НАТА гатовыя пашырыць падтрымку Кіева і дзейнічаць непасрэдна на тэрыторыі Украіны. За пашырэнне дапамогі выступаюць Эстонія, Вялікабрытанія, Польшча, Канада, Літва, Францыя. Супраць — ЗША і Германія, піша Bild.

Канчатковых рашэнняў пакуль няма, але ідуць перамовы адразу аб некалькіх сферах:

Навучанне. Абмяркоўваецца навучанне салдат УСУ інструктарамі НАТА на тэрыторыі Украіны. «Думкі аб тым, ці варта сотням тысяч украінцаў лётаць па Еўропе дзеля навучання, або лепш паслаць некалькіх інструктараў у заходнюю Украіну, не варта скідаць з рахункаў. Разумней і больш эканамічна адпраўляць інструктараў ва Украіну», — сказаў экс-кіраўнік аператыўнага штаба Мінабароны ФРГ Ніка Ланге. На днях аб тым жа казаў кіраўнік МЗС Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс.

Лагістыка. Па даных Bild, шэраг краін НАТА, у тым ліку Вялікабрытанія, Канада і Эстонія, гатовы ў будучыні дастаўляць зброю і боепрыпасы не толькі да межаў Украіны, але і далей да лініі фронту. Цяпер у некалькіх заходніх краінах распрацоўваецца канцэпцыя «перадавой лагістыкі».

Проціпаветраная абарона. Таксама абмяркоўваецца абарона паветранай прасторы заходняй Украіны зенітнымі комплексамі НАТА. Ініцыятарам «пашыранай СПА» выступае Польшча, але канчатковага рашэння пакуль няма.

Большая частка дапамогі ад ЗША паступіць ва Украіну толькі летам

Краіны НАТА вырашылі перадаць Украіне дадатковыя сродкі супрацьпаветранай абароны

Украіна і ЗША заяўляюць, што Расія прымяняе ў баях забаронены таксічны газ

Nashaniva.com