Каб абутак доўга жыў
Ці доўга пратрымаюцца вашы любімыя туфлі? Простыя правілы дагляду, з разлікам на абарону ад вулічнай солі.
27.01.2010 / 13:28
Ці доўга пратрымаюцца вашы любімыя туфлі? Простыя правілы дагляду, з разлікам на абарону ад вулічнай солі.
Сушыць абутак трэба пры пакаёвай тэмпературы, не ставіць яго пад батарэю або радыятар, бо скура перасыхае і можа патрэскацца.
Час ад часу апрацоўвайце туфлі спецыяльным супрацьгрыбковым спрэем (прадаецца ў супермаркетах і аптэках).
Калі пасля прагулкі зімой на абутку засталася соль, спачатку трэба высушыць боты, а потым соль сцерці сухой шчоткай. Толькі пасля гэтага можна наносіць крэмы і іншыя сродкі.