З калоніі ў Гомелі вызвалілася палітзняволеная Наталля Чавусава

Сярод палітычных зняволеных, якія вызваліліся з жаночай калоніі № 4 ў Гомелі на працягу вясны, ёсць Наталля Чавусава, даведалася «Гомельская вясна».

27.05.2024 / 17:02

Калонія № 4 ў Гомелі

Жанчына была затрыманая 9 студзеня 2023 года і абвінавачаная па ч. 2 арт. 367 Крымінальнага кодэкса (паклёп у дачыненні да Лукашэнкі).

Спачатку Чавусава ўтрымлівалася ў турме № 4 у Магілёве. 28 сакавіка 2023 года яна была асуджаная судом Крычаўскага раёна да зняволення ў калоніі агульнага рэжыму (суддзя Кацярына Ражманава). 7 ліпеня 2023 года МУС унёс зняволеную ў спіс «экстрэмістаў».

Наталля была прызнаная праваабаронцамі палітзняволенай 17 ліпеня 2023 года. Яе тэрмін зняволення скончыўся 30 сакавіка.

Выйшла на волю пасля 15 сутак актывістка руху «Маці-328» Марына Уладыка. Яна вырашыла пакінуць рух

Паліна Шарэнда-Панасюк не выйшла на свабоду. Яна знайшлася ў Гомельскім СІЗА

Выйшаў на волю палітвязень Ігар Галушка

Nashaniva.com