У Польшчы затрымалі яшчэ трох беларусаў, якія нібыта дапамагалі нелегальным мігрантам

У мінулыя выхадныя польскія памежнікі і супрацоўнікі паліцыі затрымалі трох грамадзян Беларусі, якія «спрабавалі перавезці людзей углыб Заходняй Еўропы пасля незаконнага перасячэння польска-беларускай мяжы», паведаміла памежная ахова Польшчы.

27.05.2024 / 19:51

Абставіны і месцы затрымання беларускіх грамадзян не ўдакладняюцца.

Адзначаецца, што арганізацыя і садзейнічанне ў арганізацыі незаконнага перасячэння мяжы караюцца пазбаўленнем волі на тэрмін да васьмі гадоў. У той жа час у дачыненні да ўсіх іншаземцаў, затрыманых за дапамогу і падбухторванне, якія на гэты момант жывуць на законных падставах у Польшчы, заводзіцца адміністрацыйная справа з мэтай вынясення рашэння, якое абавязвае іх вярнуцца ў краіну паходжання. Таксама такім людзям можа быць забаронены ўезд у краіны Шэнгенскай зоны на тэрмін ад 5 да 10 гадоў.

Увогуле на ўчастку польска-беларускай дзяржаўнай мяжы, які ахоўваецца Падляшскім памежным атрадам, сёлета было затрымана 176 памочнікаў і арганізатараў незаконнага перасячэння мяжы.

23-гадовага беларуса дэпартавалі з Польшчы ў Беларусь

Мігрант скраў рацыю ў польскага памежніка на беларуска-польскай мяжы

140 мігрантаў спрабавалі прарвацца з Беларусі ў Польшчу. Не атрымалася — ВІДЭА

Мігранты на беларуска-польскай мяжы падпалілі памежны знак

Nashaniva.com