Іран паставіў Расіі найноўшыя авіябомбы для ўдараў па Украіне — Bild 

Іран пачаў пастаўляць Расіі найноўшыя кіраваныя авіябомбы Qaem-5 («Каім-5»), сцвярджае Bild. Ваенны эксперт выдання Юльян Ропке зрабіў такую ​​выснову, прааналізаваўшы відэазапіс з месца падзення іранскага цяжкага беспілотніка Mohajer-6, які разбіўся ў Курскай вобласці ў мінулыя выходныя.

28.05.2024 / 10:23

Імаверна, дрон павінен быў атакаваць Сумскую вобласць Украіны, але не даляцеў да мэты і ўпаў, заўважае «Медуза». Мяркуючы па кадрах, беспілотнік нёс на борце авіябомбы Qaem-5, якія раней расійскае войска не ўжывала на вайне з Украінай.

На думку эксперта, выкарыстанне такіх авіябомбаў можа казаць аб «новым узроўні» ваеннага супрацоўніцтва паміж Тэгеранам і Масквой.

Wow!

➡️A Qods Mohajer-6 UAV, fully armed with Qaem air-to-ground bombs, crashed in *drums* #Kursk oblast near Ukraine.

➡️Iranian arms support for Russia at a new level. pic.twitter.com/pvDIQFrFRI

— Julian Röpcke (@JulianRoepcke) May 26, 2024

«Руская служба Бі-бі-сі» адзначае , што па вонкавым выглядзе боепрыпас на фота і відэа сапраўды вельмі падобны на Qaem-5 — планіруючую авіябомбу малога дыяметра, якая можа ўсталёўвацца на іранскія беспілотнікі Mohajer-6 і Hamaseh.

Гэтая бомба мае тэлевізійнае навядзенне і можа абсталёўвацца рознымі тыпамі боегаловак. Яе заяўленая далёкасць палёту складае да 40 кіламетраў. У Іране яна была прынята на ўзбраенне ў жніўні 2019 года.

Запуск паўночнакарэйскага спадарожніка-шпіёна скончыўся няўдачай. Ракета ўзарвалася

Францыя накіруе ва Украіну інструктараў для навучання мясцовых вайскоўцаў

НАТА абмяркоўвае магчымасць узяць пад абарону неба над заходняй Украінай

Nashaniva.com