Прадпрымальніка, якога затрымалі па вяртанні з-за мяжы, асудзілі да дзевяці гадоў калоніі за данаты

У Мінскім гарадскім судзе 20 мая агучылі прысуд 39-гадоваму прадпрымальніку Артуру Ролічу — дзевяць гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. 

28.05.2024 / 10:48

Яго асудзілі паводле пяці артыкулаў Крымінальнага кодэкса за ахвяраванні розным беларускім ініцыятывам. Прысуд вынес Сяргей Кацар, піша «Вясна».

2013-м мужчына адкрыў уласны бізнэс — краму Grandbazaare, у якой прадаваў брэндавае адзенне і абутак. А з 2023-га Роліч перавёў старонкі свайго бізнэсу на беларускую мову.

Апошняе паведамленне ў суполцы ягонага бізнэсу датуецца 27 ліпеня 2023-га года. Тады ён расказаў, што «з'язжае ў адпачынак, але вернецца 15 жніўня». Імаверна, па вяртанні з адпачынку Артур быў затрыманы.

У выніку Артура асудзілі паводле некалькіх артыкулаў Крымінальнага кодэкса:

ч. 1 і 2 арт. 290-1 (фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці),

ч. 1 і 2 арт. 361-2 (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці)

і арт. 361-2 КК (фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фарміравання), які дзейнічаў да мая 2021-га.

Падтрымаць палітвязня: СІЗА-1, 223016, Навадворскі сельсавет, 143/4, в. Пашковічы, Мінскі раён, Мінская вобласць, Артур Аляксандравіч Роліч

Палітвязня Андрэя Лапаціна асудзілі на чатыры гады за данаты. Ён вярнуўся з Літвы

Фінансавы кансультант вярнуўся з-за мяжы. Яму пагражае да 12 гадоў за «заклікі да санкцыяў»

51-гадоваму айцішніку з Мінска пагражае да васьмі гадоў калоніі за данаты

Nashaniva.com