Затрымалі адміністратара чата беларусаў Шры-Ланкі. За чат на 90 чалавек яму пагражаюць крыміналкай

У самім чаце амаль нічога не адбывалася.

28.05.2024 / 11:11

Віктар Чайка. Фота з ягонай старонкі Укантакце

Затрыманы — 42-гадовы мінчук Віктар Чайка. Ён захапляецца падарожжамі як па Беларусі, гэтак і па замежжы. У яго сацсетках тысячы фота з падарожжаў па ўсім свеце.

У 2022-м годзе ён нейкі час жыў на Шры-Ланцы. Тады ён стварыў чат «Беларусы Шры-Ланкі», у якім цяпер 93 чалавекі. Апошняе паведамленне ў чаце датуецца красавіком 2024-га, агулам суполка неактыўная. Факт валодання чатам, як і сваё ўласнае імя ў тэлеграме мужчына не хаваў, хоць гэта лёгка зрабіць.

Губазікаўцы сцвярджаюць, што яго затрымалі менавіта за чат і тое, што чат быў нанесены ў спіс беларускіх чатаў свету «dze.chat». Але справа ў тым, што даслаць гэты чат у «dze.chat» можа любы. Таму ў чым ягоная віна, незразумела.

Яшчэ адно абвінавачанне — гэта ўдзел у пратэстах. Мужчына сам выкладаў відэа адтуль ва ўласны ютуб-канал.

@nashanivanews Палітычныя затрыманні адбыліся ў тэатры ўдавы Макея #макей #беларусь #нашаніва #театр #актеры #маякраінабеларусь #тюз #репрессии #беларускаямова ♬ Crime Scene - Avery Alexander

Прадпрымальніка, якога затрымалі па вяртанні з-за мяжы, асудзілі да дзевяці гадоў калоніі за данаты

Крытыкаваў былых калег у інтэрнэце. У Гомелі паводле палітычнага артыкула затрымалі экс-міліцыянта

Затрымалі дырэктара івэнт-агенцтва «Графіміл» і ягоную жонку

Nashaniva.com