На якой машыне ездзіць мітрапаліт Іосіф Станеўскі

Архіепіскап паразважаў пра аўто ў святароў і імкненне да багацця. 

28.05.2024 / 12:17

Мітрапаліт Іосіф Станеўскі. Скрын відэа BelarusOneTV / YouTube

У новым выпуску праграмы «100 пытанняў даросламу» на БТ архіепіскап, мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Іосіф Станеўскі патлумачыў, як абіраў машыну. Яму дактары рэкамендавалі ездзіць з выпраўленай спінай. Таму ён абраў красовер, у які «лягчэй заходзіць і выходзіць».

Станеўскі ездзіць на Geely Atlas Pro белага колеру, аб'ёмам рухавіка 1,5 літра.

У Станеўскага таксама спыталіся, ці лічыць ён нормай, калі святар ездзіць на дарагой машыне.

«Трэба глядзець, які прыход ці абавязкі, якія дарогі ў прыходзе. У гарадскім — адныя, на вёсцы — іншыя. Таму трэба падбіраць машыну, якая будзе служыць нам»,

— адказаў мітрапаліт.

Ён адзначыў, што некаторыя святары ездзяць на бусіках, для таго, каб па дарозе на службу ў касцёле забраць прыхаджан. «Гэта выдатна. Але некаму можа падацца: навошта яму бус? А ён для людзей».

Станеўскі паразважаў пра імкненне да багацця.

«Што значыць слова «багаты»? Калі перафразаваць — «у Бога ты». Можна быць багатым, калі гэта багацце зарабіў сваёй фізічнай ці разумовай працай. За гэта чалавек можа мець узнагароду».

Святар акцэнтаваў увагу на тым, што багаты не той, хто мае, а той, хто дзеліцца. «А каб дапамагчы, трэба быць багатым».

Не толькі люксавыя аўто і свежыя малалітражкі. У Беларусь масава гоняць нават 16-гадовыя машыны з Еўропы

Кіраўнік Каталіцкага касцёла ў Беларусі ў малітве згадаў святароў, якія знаходзяцца ў зняволенні і якія вымушаныя былі эміграваць

У Беларусі памяняўся старшыня Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў

Nashaniva.com