Польшча плануе замініраваць мяжу з Беларуссю і Расіяй

Акрамя мінных палёў, на мяжы плануюць пабудаваць «умацаванні, розныя тыпы загарод, а таксама самыя сучасныя сістэмы маніторынгу паветранай прасторы.

28.05.2024 / 12:39

Фота: Straž graniczna

Польшча плануе замініраваць мяжу з Расіяй і Беларуссю ў рамках чатырохгадовай праграмы «усходні шчыт», паведамляе польская радыёстанцыя RMF24 са спасылкай на міністра нацыянальнай абароны Польшчы Уладзіслава Касіняка-Камыша, піша Delfi.lt.

Са слоў міністра, праграма «Усходні шчыт» — «найбуйнейшая аперацыя ўзмацнення ўсходняга флангу NATO з 1945 года». На ўмацаванне межаў Польшча выдаткуе 2,5 мільярда даляраў. Акрамя мінных палёў, на мяжы плануюць пабудаваць «умацаванні, розныя тыпы загарод, а таксама самыя сучасныя сістэмы маніторынгу паветранай прасторы па кожным параметры, на любой вышыні».

Па словах начальніка Генеральнага штаба Польшчы Веслава Кукула, размяшчэнне саміх мін адбудзецца толькі тады, калі Польшча будзе «ўпэўненая ў непазбежнасці вайны».

Раней у панядзелак кіраўнік МЗС Польшчы Радаслаў Сікорскі заявіў, што ўлады накладуць абмежаванні на перамяшчэнні па краіне супрацоўнікаў расейскіх дыпламатычных прадстаўніцтваў. Гэта першы падобны выпадак у ЕС.

Узмацніць мяжу і забыць? Што азначае для Беларусі жаданне Польшчы выдаткаваць $2,5 мільярда на ўзмацненне мяжы

Туск: Польшча пачала інтэнсіўную працу над фартыфікацыяй мяжы з Беларуссю

Nashaniva.com