Зяленскі: Пуцін будзе апладзіраваць стоячы, калі Байдэн праігнаруе саміт міру

Прэзідэнт Украіны лічыць, што прэзідэнт ЗША Джо Байдэн павінен прыехаць на саміт міру, які пройдзе ў Швейцарыі ў сярэдзіне чэрвеня

28.05.2024 / 13:22

.

Уладзімір Зяленскі і Джо Байдэн у Вашынгтоне ў снежні 2022 года. Фота: Evan Vucci / AP

Зяленскі адзначыў, што вельмі хацеў бы, каб на саміце ў Швейцарыі асабіста прысутнічаў прэзідэнт Байдэн, піша «Украінская праўда».

«Я ведаю, што Амерыка падтрымлівае саміт, але мы з вамі не ведаем, на якім узроўні. Я лічу, што гэта не вельмі моцнае рашэнне, пры ўсёй павазе да кожнага чалавека ў Злучаных Штатах Амерыкі», — сказаў Зяленскі.

Ён дадаў, што цяпер будзе саміт свету, які арганізуе ўвесь свет, «а потым будзе нешта, што паспрабуе зрабіць Расея».

«Я лічу, што прэзідэнт Байдэн патрэбны саміту міру, патрэбны іншым лідарам, якія глядзяць на рэакцыю Злучаных Штатаў Амерыкі. Адсутнасць яго-гэтаму толькі будзе апладзіраваць Пуцін, асабіста апладзіраваць Пуцін, пры чым стоячы», — дадаў Уладзімір Зяленскі.

Паводле яго слоў, Украіна таксама чакае адказу адносна прысутнасці на саміце ад Кітая, Бразіліі і некалькіх афрыканскіх краін.

Раней паведамлялася, што Байдэн, магчыма, не возьме ўдзел у гэтым саміце, бо будзе заняты зборам грошай у Каліфорніі на сваю выбарчую кампанію.

Байдэн прапусціць саміт міру па Украіне ў Швейцарыі. Ён перасякаецца з перадвыбарчым мерапрыемствам па зборы грошай у Каліфорніі

Зяленскі пра саміт у Швейцарыі: Запрошаныя кіраўнікі дзяржаў з усіх кантынентаў

Беларусь не атрымала запрашэння да ўдзелу ў Саміце міру ў Швейцарыі — Алейнік

Nashaniva.com