Завочна будуць судзіць гарадзенак Вольгу Верамеенку і Ірыну Чарняўку

СК распачаў «спецвытворчасць» супраць гарадзенскіх актывістак Вольгі Верамеенкі і Ірыны Чарняўкі.

28.05.2024 / 14:38

Вольга Верамеенка — саўладальніца крамы нацыянальнай сімволікі «Адметнасць», жонка актывіста Сяргея Верамеенкі (супраць яго «спецвытворчасць» пачалі раней). Сама крама беларускія ўлады прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем».

Ірына Чарняўка — медыяэкспертка і жонка асуджанага на 6 гадоў калоніі журналіста Паўла Мажэйкі.

Вольгу і Ірыну абвінавачваюць па артыкуле аб садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці (артыкул 361-4 КК). Следчы камітэт прапануе ім з'явіцца ва ўпраўленне па Гродзенскай вобласці.

Nashaniva.com