Палітвязня з Ліды асудзілі за «абразы» чыноўнікаў і «ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні» і далі гіганцкі штраф

У Гродзенскім абласным судзе 27 мая вынеслі прысуд па крымінальнай справе Паўла Лукашэвіча.

28.05.2024 / 14:51

Яго абвінавацілі ў «абразе прадстаўніка ўлады» (арт. 369 КК), «абразе суддзі альбо народнага засядацеля» (арт. 391 КК) і «стварэнні экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзеле ў ім» (ч. 3 арт. 361-1 КК). Справу разглядаў суддзя Юрый Казакевіч.

Палітзняволены Павел Лукашэвіч працаваў у філіяле кампаніі «Белтэкс оптык». Яго затрымалі 22 верасня 2023 года і першапачаткова пакаралі адміністрацыйным арыштам на 15 сутак.

Пасля затрымання з'явілася « відэа, у якім затрыманы кажа:

«Я — жыхар горада Ліды. Быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі за тое, што зарэгістраваўся ў чат-боце плана «Перамога», У тэлеграм-месенджары выказваў пагрозы супрацоўнікам міліцыі, абражаў дзейнага прэзідэнта і суддзю. У плане «Перамога» зарэгістраваўся выключна з цікавасці».

У той жа дзень сілавікі затрымалі і непасрэднага начальніка Паўла — майстра Аляксандра Аніскевіча, які, валодаючы інфармацыяй, 21 верасня паспеў папярэдзіць Лукашэвіча аб тым, што яго хочуць затрымаць, пасля чаго мужчына спрабаваў схавацца. Аніскевіча пакаралі штрафам у памеры 30 базавых велічынь.

Судовы працэс пачаўся 15 траўня.

Суд прызнаў Лукашэвіча вінаватым і пакараў чатырма гадамі калоніі і штрафам 22 тысячы рублёў.

Падтрымайце Паўла: Турма-1, г. Гродна, вул. Кірава 1, 230023, Павел Юр’евіч Лукашэвіч.

@nashanivanews Палітычныя затрыманні адбыліся ў тэатры ўдавы Макея #макей #беларусь #нашаніва #театр #актеры #маякраінабеларусь #тюз #репрессии #беларускаямова ♬ Crime Scene - Avery Alexander

Палітзняволеную Аляксандру Каско зноў будуць судзіць

Зноў судзяць палітвязня, асуджанага на 6 гадоў. А міліцыянт, праз якога пасадзілі Ціханоўскага, хоча спагнаць з яго «маральную шкоду»

Прадпрымальніка, якога затрымалі па вяртанні з-за мяжы, асудзілі да дзевяці гадоў калоніі за данаты

Nashaniva.com