Усаў параўнаў Таццяну Мартынаву з Азаронкам: Яна ўзяла на сябе ролю палітычнай юродзівай

Палітык Павел Усаў выступіў з рэзкай крытыкай на адрас блогеркі Таццяны Мартынавай, якая прабілася ў Каардынацыйную раду са сваім спісам «Хопіць баяцца».

28.05.2024 / 16:41

Таццяна Мартынава на дэбатах на «Белсаце».

«Напэўна ў кожным грамадстве ёсьць свае палітычныя юродзівыя. Ёсьць яны і ў беларускім, напрыклад Азаронак. У дэмакратычнай супольнасьці такую ролю на сабе ўзяла Т[аццяна] Мартынава. 

Амаль усе яе выступы будуюцца на абразах скіраваных на пэўных людзей з беларускага палітыкума. Каля 30 і болей % яе «размоваў» займае гэты агрэсіўны маніпулятыўны кантэнт. Пазасталы час гэта самалюбаванне і інфармацыйны хаос», — мяркуе Усаў.

Палітык абвінавачвае Мартынаву ў тым, што яна прыпісала яму абразлівыя словы: «У сваім учорашнім відэа гэта асоба дазволіла сабе сцвердзіць, што я назваў Беларускі Народ смеццем!». Усаў пераконвае, што такога ніколі не казаў і не пісаў.

«Канечне, Каардынацыйная рада ўжо максімальна сябе дыскрэдытавала, але наяўнасць у КР Мартынавай, яе неадэкватнасць у паводзінах і выказваннях на трыбуне КР яшчэ больш прынізіць вобраз дэмакратычнай супольнасці», — падсумоўвае Усаў і называе Мартынаву «квазіпалітыкам, які парушае базавыя правілы палітычнай этыкі».

***

Былая вядучая АНТ, уладальніца бара «Пятніца» і стваральніца фэйсбук-групы «Хопіць баяцца» Таццяна Мартынава з'ехала з Беларусі ў ліпені 2020 года. Засталася ў Кіеве і пасля пачатку вайны. Займаецца блогінгам, падчас прамоваў не саромеецца рэзкіх выказванняў.

Усаў патрабуе, каб Ціханоўская пераабралася ў 2025-м

Усаў раіць Ціханоўскай: Каб стаць лідарам, а не марыянеткай, трэба разагнаць Вячорку і Красуліну

Навошта былы вядучы АНТ Іван Падрэз далучыўся да блогеркі Мартынавай і ідзе ў Кардынацыйную раду?

Дзяржаўныя медыя пачалі разганяць фэйк пра Ціханоўскую, «якая заклікае забіваць палесцінскіх дзяцей»

Nashaniva.com